Віталь Вольскі / «Навальніца» (апавяданне)
Аўтар: Віталь Вольскі
Назва: Навальніца
Чытач і аўтар відэяроліка: Аўраменка Н. М.
Час: 7:20
Усе правы на публікуемыя матэрыялы: відэа, музыку, ілюстрацыі, карціны, фатаграфіі, стылі, пераходы і інш. – бясспрэчна належаць іх уладальнікам і ўзятыя з адкрытых крыніц сеткі Інтэрнэт. Выказваю вялікую падзяку таленавітым аўтарам за магчымасць іх выкарыстання ў працы. Спасылкі на крыніцы пазначаны ў апісанні і ў канцы відэяроліка.
Сябры! Дзе б вы ні знаходзіліся, адкіньце ўсе праблемы, ўладкоўвайцеся ўтульна і растварыцеся ў прыемных хвілінках. Ваша задаволеная ўсмешка - мая лепшая ўзнагарода. Заходзьце на агеньчык! Чым больш вы актыўныя, тым шырэй кола нашай добрай кампаніі. Дзякуй, што вы ёсць!
Да ведама…
Знакаміты беларускі празаік, драматург, публіцыст, нарысіст, сцэнарыст, перакладчык, літаратуразнавец, заслужаны дзеяч культуры БССР Віталь Вольскі нарадзіўся 5 верасня 1901 г. ў Пецярбургу ў сям'і служачага. 18-гадовым юнаком ён добраахвотна пайшоў у чырвоную армію, ваяваў на Карэйскім перашэйку, удзельнічаў у абароне Петраграда, у вызваленні Беларусі ад белапалякаў. Палюбіўшы Беларусь і беларускі народ, пісьменнік застаўся на гэтай благаславёнай зямлі назаўсёды. Тут Вольскі працаваў старэйшым інструктарам кінафікацыі Белдзяржкіно, дырэктарам Віцебскага мастацкага тэхнікума, дырэктарам Віцебскага Беларускага драматычнага тэатра, займаў пасаду дырэктара Інстытута літаратуры і мастацтва Акадэміі навук БССР, быў старшынёй Беларускага федэратыўнага аб'яднання савецкіх пісьменнікаў. Друкавацца пісьменнік пачаў ў 1926 годзе.
Віталь Вольскі - тонкі знаўца прыроды. У сваіх прыродазнаўчых творах аўтар абапіраецца на уласныя назіранні, пачэрпнутыя тады, калі ён схадзіў і з'ездзіў родную Беларусь, як кажуць, удоўж і ўпоперак. Яго творы вучаць любіць раслінны і жывельны свет сваей Радзімы, з павагай і разуменнем ставіцца да ўсяго жывога на зямлі. Навукова-пазнавальны матэрыял на старонках суседнічае з высокай мастацкасцю, паэтычнасцю…
Прапаную вам апавяданне «Навальніца», у якім пісьменнік даносіць да нас жывое дыханне гэтай дзіўнай з’явы прыроды.
Слухайце, глядзіце, адчувайце незвычайны, прыгожы свет Беларусі!