watermark logo

Следующие

Лукша В. А. / Верш "Не, класікі не паміраюць..." (памяці Івана Пятровіча Шамякіна)

    
Просмотров 33· 01/08/23
Аве Маковка
Аве Маковка
Подписчиков: 8
Категория: Творчество

⁣Аўтар: Лукша В. А.

Назва: Не, класікі не паміраюць…

Дэкламатар і аўтар відэяроліка: Аве Макаўка

Час: 2:03

Музыка: Alp Yenier - Sefirin Kızı - Yıllar Sonra

Матэрыялы для відэяроліка
прадастаўлены загадчыкам УК "Библіятэка-філіял № 2 імя І. П. Шамякіна"
Равінскай Святланай Валер'еўнай

https://gb2.csgpb.by/
(сайт бібліятэкі-філіяла № 2 імя І. П. Шамякіна)

https://csgpb-mogilev.wixsite.....com/shamyakin-timele
(віртуальны музейны пакой Івана Пятровіча Шамякіна)

https://www.instagram.com/p/Cn....y09VWNHf5/?igshid=Nj
(Instagram)

https://ok.ru/profile/594025370405?utm_campaign=android_share&utm_content=profile
(Аднакласнікі)

https://vk.com/id185015209
https://vk.com/club125912718
(У кантакце)

Усе правы на публікуемыя матэрыялы: відэа, музыку, ілюстрацыі, карціны, фатаграфіі, стылі, пераходы і інш. – бясспрэчна належаць іх уладальнікам і ўзятыя з адкрытых крыніц сеткі Інтэрнэт. Выказваю вялікую падзяку таленавітым аўтарам за магчымасць іх выкарыстання ў працы. Спасылкі на крыніцы пазначаны ў апісанні і ў канцы відэяроліка.

Сябры! Дзе б вы ні знаходзіліся, адкіньце ўсе праблемы, ўладкоўвайцеся утульна і растварыцеся ў прыемных хвілінках. Ваша задаволеная ўсмешка - мая лепшая ўзнагарода. Заходзьце на агеньчык, падпісвайцеся на канал https://www.youtube.com/@avemakovka5851 (Aве Маковка) і https://csgpb-mogilev.wixsite.....com/shamyakin-timele (віртуальны музейны пакой Івана Пятровіча Шамякіна бібліятэкі-філіяла № 2 імя І. П. Шамякінна). Чым больш вы актыўныя, тым шырэй кола нашай добрай кампаніі. Буду чакаць! Дзякуй, што вы ёсць!

30 снежня ўсе не абыякавыя да літаратуры людзі святкуюць дзень нараджэння прызнанага майстара беларускага слова Iвана Пятровіча Шамякіна.

Іван Пятровіч - ураджэнец вёскі Карма Гомельскага павета Магілёускай губерні - стаў народным пісьменнікам Беларусі і адным з буйнейшых класікаў айчыннай літаратуры. Усе самыя важныя падзеі, што адбываліся ў савецкай краіне на працягу амаль шасці дзесяцігоддзяў, знайшлі адлюстраванне ў яго аповесцях і раманах.

Шмат гадоў Шамякін знаходзіўся на кіруючых пасадах у Саюзе пісьменнікаў Беларусі. Ён выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, узначальваў Вярхоўны Савет БССР. У 1963 г. уваходзіў у склад беларускай дэлегацыі на ХVIII сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У 1980–1992 гг. з'яўляўся галоўным рэдактарам выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі".

Іван Шамякін быў прыкладным сем’янінам і адналюбам. Са сваёй будучай жонкай, Марыяй, ён пазнаёміўся яшчэ ў 5 класе і ўжо ў 19 гадоў ажаніўся. Менавіта Марылі прысвечана яго першая аповесць «Непаўторная вясна» і адно з яго апошніх твораў «Слаўся, Марыя», напісанае пасля смерці каханай. Разам, у шчаслівым шлюбе, яны пражылі 58 гадоў. Ні вайна, ні іншыя нягоды не змаглі разлучыць закаханых – толькі смерць, якую ён перажываў занадта цяжка...

Літаратурная дзейнасць сапраўды народнага пісьменніка Беларусі атрымала прызнанне не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Многія яго творы перакладзены больш чым на 30 моў свету. Па многіх з іх зняты кінафільмы, пастаўлены тэатральныя спектаклі.

Прапаную вашай ўвазе прысвечаны Івану Пятровічу Шамякіну
верш Валянціна Лукшы “Не, класікі не паміраюць…”,
радкі з якога ўжо даўно сталі афарыстычнымі.

Валянцін Лукша
Памяці Івана Пятровіча Шамякіна

Не, класікі не паміраюць –
Такі іх бессмяротны род.
Што напісаць
Не паспяваюць,
За іх дапісвае народ.
Бо знітаваныя з народам
Яны прайшлі свае жыцце,
Адправіўшы ўсе нягоды
У дальні кут у небыццё.
Каб не было ні ў чым падману,
Каб дух бунтарскі не згасаў,
Старонкі полымных раманаў
Сам Бог на вуха дыктаваў.
Яны пакутвалі начамі,
Каб менш пакут было зямлі,
Яны нястомна і адчайна
Да вечнай ісціны ішлі,
Каб тую ісціну адкрыта
Сваім нашчадкам перадаць.
З нябесным злучаны блакітам
Над вечнаю зямлей крыляць!

Ещё

 Комменты: 0 sort   Сортировать по


Следующие