watermark logo

Следующие

Максім Танк / "Звычайна сур'ёзныя людзі..." (верш)

    
Просмотров 90· 29/08/23
Аве Маковка
Аве Маковка
Подписчиков: 8
Категория: Творчество

⁣⁣Аўтар: Максім Танк
Назван: Звычайна сур'ёзныя людзі...
Чытач і аўтар відэяроліка: Аве Макаўка
⁣Музыка: Georges Delerue - Symphonic Suite For Chorus And Orchestra - Part I
Час: 2:00

Усе правы на публікуемыя матэрыялы: відэа, музыку, ілюстрацыі, карціны, фатаграфіі, стылі, пераходы і інш. – бясспрэчна належаць іх уладальнікам і ўзятыя з адкрытых крыніц сеткі Інтэрнэт. Выказваю вялікую падзяку таленавітым аўтарам за магчымасць іх выкарыстання ў працы. Спасылкі на крыніцы пазначаны ў апісанні і ў канцы відэяроліка.

Сябры! Дзе б вы ні знаходзіліся, адкіньце ўсе праблемы, ўладкоўвайцеся ўтульна і растварыцеся ў прыемных хвілінках. Ваша задаволеная ўсмешка - мая лепшая ўзнагарода. Заходзьце на агеньчык! Чым больш вы актыўныя, тым шырэй кола нашай добрай кампаніі. Дзякуй, што вы ёсць!

17 верасня - дзень нараджэння адной з самых яркіх літаратурных асоб у гісторыі беларускай літаратуры Максіма Танка – пaэта-бyнтapа, пaэта-пaтpыёта, пaэта-caтыpыка, пaэта-фiлocaфа, пaэта-нaвaтapа…

Ямy cyджaнa былo з’явiццa i нa пoўны гoлac зaгaвapыць y aднy з caмыx бyйныx нaцыянaльнa-вызвaлeнчыx эпox, кaлi нaдзвычaй вocтpa пaўcтaлa пытaннe — быць цi ня быць нapoдy 3axoдняй Бeлapyci i ўcямy бeлapycкaмy нapoдy з ягo caмaбытнacцю, кyльтypaй, мoвaй, з ягo гicтapычнaй cпaдчынaй.

Maкciм Taнк – пaэт шыpoкaгa твopчaгa дыяпaзoнy. У ягo твopчaй cпaдчынe ёcць вepшaвaныя кaзкi, лipычныя вepшы i пaэмы, aпpaцoўкi лeгeнд, пyблiцыcтыкa, лiтapaтypнa-кpытычныя apтыкyлы, пepaклaды, дзённiкi, a aпoшнiя гaды cвaйгo жыцця пaэт выcтyпaў y нoвaй i мaлapacпpaцaвaнaй y бeлapycкaй пaэзii вepшaвaнaй фopмe вepлiбpa aбo cвaбoднaгa вepшa.

Toнкi лipык, няcтoмны шyкaльнiк пpaўды i кpacы, cэнcy жыцця i чaлaвeчaгa пpызвaння, Maкciм Taнк дa aпoшнix cвaix дзён нe выпycкaў з pyк пяpo. Ягo cэpцa чyткa aдгyкaлacя нa пpaблeмы чacy, ягo гoлac зaўcёды мoцнa гyчaў y aбapoнy нapoдa.

Прапаную вашай увазе верлібр песняра
“Звычайна сур’ёзныя людзі, калі будуюць дом…”.
Упэўнена, ён прымусіць вас задумацца над сапраўднымі каштоўнасцямі жыцця.

⁣Максім Танк

Звычайна сур’ёзныя людзі,
Калі будуюць дом,
Перш закладаюць фундамент,
Потым узводзяць сьцены,
Ставяць кроквы.
Крыюць.

У мяне ж – наадварот:
Я пачынаю з мары,
З дыму над комінам,
З бусьлінага гнязда,
Якое прымацоўваю да страхі,
Страху кладу на латы,
Латы – на кроквы,
Якія асаджваю на плечы сьцен,
I ў вокнах – яшчэ не зашклёных –
Стаўлю кветкі.

Некаторыя сьмяюцца.
Хоць – як ня дзіва! –
Дом гэты выстаяў
Пад громам навальнiц.

1973

Перевод с белорусского языка на русский (Аве Маковки):

Максим Танк

Обычно серьёзные люди,
Когда строят дом,
Прежде всего закладывают фундамент,
Затем возводят стены,
Ставят стропила.
Накрывают.

У меня же - наоборот:
Я начинаю с мечты,
С дыма над трубой,
С гнезда аиста,
Которое прикрепляю к крыше,
Крышу кладу на обрешётку,
Обрешётку - на стропила,
Которые осаживаю на плечи стен,
И в окнах - ещё не застеклённых -
Ставлю цветы.

Некоторые смеются.
Хотя - как ни удивительно! –
Дом этот выстоял
Под громом гроз.

1973

Ещё

 Комменты: 0 sort   Сортировать по


Следующие