Багдановіч М. А. / "Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы..." (верш, пераклад)
Аўтар: М. А. Багдановіч
Назва: Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...
Аўтар ідэі, выдэяроліка: Аўраменка Н. М. (маці)
Чытач: Аўраменка В. Р. (дачка)
Час: 1:10
Музыка: Alexandre Desplat - Falling rain
Усе правы на публікуемыя матэрыялы: відэа, музыку, ілюстрацыі, карціны, фатаграфіі, стылі, пераходы і інш. – бясспрэчна належаць іх уладальнікам і ўзятыя з адкрытых крыніц сеткі Інтэрнэт. Выказваю вялікую падзяку таленавітым аўтарам за магчымасць іх выкарыстання ў працы. Спасылкі на крыніцы пазначаны ў апісанні і ў канцы відэяроліка.
Сябры! Дзе б вы ні знаходзіліся, адкіньце ўсе праблемы, ўладкоўвайцеся утульна і растварыцеся ў прыемных хвілінках. Ваша задаволеная ўсмешка - мая лепшая ўзнагарода. Заходзьце на агеньчык! Чым больш вы актыўныя, тым шырэй кола нашай добрай кампаніі. Буду чакаць! Дзякуй, што вы ёсць!
Беларускі паэт Максім Багдановіч пражыў вельмі кароткае (усяго 25 год), але надзвычай плённае ў творчых адносінах жыццё. Ён дасягнуў шырокага прызнання сучаснікаў і нашчадкаў.
Яго творчая спадчына – істотная частка духоўнай культуры беларускага народа. Творца найперш беларускі, ён пісаў і на рускай, украінскай мовах, друкаваўся ў рускіх і ўкраінскіх выданнях.
З дзейнасцю Багдановіча звязана ідэйна-эстэтычнае і жанравае ўзбагачэнне нацыянальнай літаратуры. Максім Багдановіч не толькі распрацоўваў і творча выкарыстоўваў беларускія нацыянальныя фальклорныя і літаратурныя традыцыі, даказваў бясспрэчнасць эстэтычных магчымасцей роднай мовы, але імкнуўся максімальна ўзбагаціць іх здабыткамі іншых народаў. Адным з першых паэт ўзбагачаў нацыянальную літаратуру новымі для яе вершаванымі формамі і тэматычнымі накірункамі, перакладаў на беларускую мову творы класікаў сусветнай літаратуры.
Літаратуразнавец, паэт А. Лойка сцвярджаў: “Максім Багдановіч як творца, мысліцель, гісторык, - унікальная, фенаменальная з’ява, якая не ўкладваецца ні ў рамкі свайго часу, ні ў рамкі цэлых літаратурных эпох”.
Найбольш поўна М. Багдановіч праявіў сябе ў сферы паэзіі. З гонарам прапаную вам яго верш “Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...”.
Максім Багдановіч
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць нашае сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, – папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»
1915 г.
Перевод с белорусского языка на русский Аве Маковки:
Я хотел бы встретиться с Вами не улице
В тихую синюю ночь
И сказать:
"Видите эти большие звёзды,
Ясные звёзды Геркулеса?
К ним летит наше солнце,
И несётся за солнцем земля.
Кто мы такие?
Только путники, - попутчики среди небес.
Зачем же на земле ссоры и распри, боль и горечь,
Когда все мы вместе
Летим к звёздам?"