watermark logo

Suivant

Багдановіч М. А. / Раманс ("Зорка Венера”)

    
Vues 35· 09/08/23
Аве Маковка
Аве Маковка
Les abonnés: 8

⁣Аўтар: М. А. Багдановіч
Назва: Раманс (“Зорка Венера”)
Чытач і аўтар ідэі, выдэароліка: Аве Маковка (Авраменко Н.М.)
Час: 2:12
Музыка: Sophia Hutchings – A secret

Усе правы на публікуемыя матэрыялы: відэа, музыку, ілюстрацыі, карціны, фатаграфіі, стылі, пераходы і інш. – бясспрэчна належаць іх уладальнікам і ўзятыя з адкрытых крыніц сеткі Інтэрнэт. Выказваю вялікую падзяку таленавітым аўтарам за магчымасць іх выкарыстання ў працы. Спасылкі на крыніцы пазначаны ў апісанні і ў канцы відэяроліка.

Сябры! Дзе б вы ні знаходзіліся, адкіньце ўсе праблемы, ўладкоўвайцеся ўтульна і растварыцеся ў прыемных хвілінках. Ваша задаволеная ўсмешка - мая лепшая ўзнагарода. Заходзьце на агеньчык! Буду рада. Чым больш вы актыўныя, тым шырэй кола нашай добрай кампаніі. Дзякуй, што вы ёсць!

Максім Багдановіч пражыў вельмі кароткае (усяго 25 год), але надзвычай плённае ў творчых адносінах жыццё. Ён дасягнуў шырокага прызнання сучаснікаў і нашчадкаў.

Яго творчая спадчына – істотная частка духоўнай культуры беларускага народа. Творца найперш беларускі, ён пісаў і на рускай, украінскай мовах, друкаваўся ў рускіх і ўкраінскіх выданнях.

З дзейнасцю Багдановіча звязана ідэйна-эстэтычнае і жанравае ўзбагачэнне нацыянальнай літаратуры. Максім Багдановіч не толькі распрацоўваў і творча выкарыстоўваў беларускія нацыянальныя фальклорныя і літаратурныя традыцыі, даказваў бясспрэчнасць эстэтычных магчымасцей роднай мовы, але імкнуўся максімальна ўзбагаціць іх здабыткамі іншых народаў. Адным з першых паэт ўзбагачаў нацыянальную літаратуру новымі для яе вершаванымі формамі і тэматычнымі накірункамі, перакладаў на беларускую мову творы класікаў сусветнай літаратуры.

Літаратуразнавец, паэт А. Лойка сцвярджаў: “Максім Багдановіч як творца, мысліцель, гісторык, - унікальная, фенаменальная з’ява, якая не ўкладваецца ні ў рамкі свайго часу, ні ў рамкі цэлых літаратурных эпох”.

Найбольш поўна М. Багдановіч праявіў сябе ў сферы паэзіі. Я з гонарам прапаную вам яго незабыўную “Зорку Венеру”. Прайшло столькі год, а рамантычны вобраз М. Багдановіча і яго “Зорка”, як і раней, кранаюць людзей да глыбіні душы. Думаецца, так будзе і надалей!..

Калi заблiшчыць гэта зорка -
самая цудоўная, самая далёкая -
скажыце ёй,
што ёй належыць маё каханне,
о, апошнiя з чалавечага роду!

Сюлi Прудом

­­Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкі з сабой прывяла...
Помніш, калі я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.

З гэтай пары я пачаў углядацца
Ў неба начное і зорку шукаў.
Ціхім каханнем к табе разгарацца
З гэтай пары я пачаў.

Але расстацца нам час наступае;
Пэўна, ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
Але расстацца нам час.

Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
У сэрцы любоў затаіўшы сваю;
Кожную ночку на зорку дзівіцца
Буду ў далёкім краю.

Глянь іншы раз на яе, — у расстанні
Там з ёй зліём мы пагляды свае...
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе...

1912

Перевод с белорусского языка на русский Аве Маковки:

Максим Богданович
Романс (Звезда Венера)

Когда заблестит эта звезда -
самая чудесная, самая далёкая -
скажите ей,
что ей принадлежит моя любовь,
о, последние из человеческого рода!

Сюлли Прюдом

Венера-звезда поднялась над землёю,
Далёкого прошлого свет пролила...
Ты помнишь, когда повстречался с тобою,
Венера-звезда взошла.

Смотрел я с поры этой в звёздное небо,
Искал лишь одну среди них - как тебя.
Любовь разгорается так незаметно...
Так тихо горел и я.

Но вот и расстаться нам миг наступает;
Такая уж, верно, судьба на двоих.
Любил я так сильно тебя, дорогая,
Но неизбежен тот миг.

В далёком краю, знаю, буду томиться,
Любовь потаённую в сердце храня;
И каждую ночку, не в силах смириться,
Мне в небе искать тебя.

Прошу об одном: иногда в расставаньи
На нашу Венеру взгляни, как и я...
Пускай хоть на миг, вопреки расстоянью,
Воскреснет любви звезда...

Montre plus

 commentaires: 0 sort   Trier par


Suivant