watermark logo

Следующие

Песні Белай Зямлі (вершы па-беларуску)

    
Просмотров 63· 14/08/23
Аве Маковка
Аве Маковка
Подписчиков: 8
Категория: Творчество

⁣Назва: Песні Белай Зямлі
Вершы:
Янішчыц Я.: "Жывём!"
"Будзе слоту абвяшчаць прагноз…"
Вялюгін А.: "Спелы бор"
Барадулін Р.: "Моўчкі"
"Чалавек не ўзнікае так…"
Цвірка Т.: "Пра каханне"
Караткевіч У.: "Ты і я"
Іпатава В.: "Ліліт"
Багдановіч М.: "Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы…"

Чытач, аўтар і выканаўца ідэі: Аўраменка Н.М. (Аве Макаўка)
Время: 8:39

Мастак прэўю: Мажар М.П.
Музыка: Scott Buckley (The miracle of flight, Signal to noise, Parasite) – https://scottbuckley.com.au/library/

Усе правы на публікуемыя матэрыялы: відэа, музыку, ілюстрацыі, карціны, фатаграфіі, стылі, пераходы і інш. – бясспрэчна належаць іх уладальнікам і ўзятыя з адкрытых крыніц сеткі Інтэрнэт. Выказваю вялікую падзяку таленавітым аўтарам за магчымасць іх выкарыстання ў працы. Спасылкі на крыніцы пазначаны ў апісанні і ў канцы відэяроліка.

Сябры! Дзе б вы ні знаходзіліся, адкіньце ўсе праблемы, ўладкоўвайцеся ўтульна і растварыцеся ў прыемных хвілінках. Ваша задаволеная ўсмешка - мая лепшая ўзнагарода. Заходзьце на агеньчык! Буду рада. Чым больш вы актыўныя, тым шырэй кола нашай добрай кампаніі. Дзякуй, што вы ёсць!

У гонар Дня беларускага пісьменства (6 верасня) я падрыхтавала лірычны аўдыёвізуальны твор “Песні Белай Зямлі”, у які ўключыла вершы такіх выдатных беларускіх паэтаў, як Яўгенія Янішчыц, Рыгор Барадулін, Таццяна Цвірка, Вольга Іпатава, Максім Багдановіч і Анатоль Вялюгін.

Канцэпцыя дня беларускага пісьменства прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку.

Цікава, а чым унікальна беларуская мова?..

Факт 1
Даследаванні ЮНЕСКА сведчаць: беларуская мова — адна з самых мілагучных.

Факт 2
Беларуская мова — адна з самых багатых у свеце.
Калі ў літаратурнай мове налічваецца дзесьці 250—500 тысяч слоў, то ў дыялектнай — каля двух мільёнаў!

Факт 3
Наша мова з’яўляецца адной з самых меладычных.
Беларуская мова адрозніваецца і вялікай колькасцю песень. Уся справа ў простых сказах, выразных словах ды той жа мілагучнасці. Беларускай мове няма роўных у свеце ні па разнастайнасці мелодый, ні па іх самабытнасці.

Да роздуму…
Паводле апошняга перапісу насельніцтва, роднай беларускую мову лічаць шэсцьдзясят працэнтаў жыхароў нашай краіны — крыху больш за пяць мільёнаў. Аднак звычайна размаўляе на ёй дома толькі трэць насельніцтва, а ўвогуле ў якасці гутарковай выкарыстоўваюць усяго 23 працэнты.

Вядома, што ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення…Гэта нагода суайчыннікам задумацца аб лёсе і матчынай беларускай мовы, каб яна, мілагучная, меладычная, багатая, ніколі не трапіла ў спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць ужо заўтра.

Чытайце, слухайце, захапляйцеся! Вершы сапраўды пранікліва цудоўныя, чуллівыя, глыбокія! Як і мы – беларусы.

Ещё

 Комменты: 0 sort   Сортировать по


Следующие