watermark logo

Следующие

Міус (Усцінава) Ж. В. / “Спавіцеся водарам кветак…” (верш)

    
Просмотров 39· 02/08/23
Аве Маковка
Аве Маковка
Подписчиков: 8
Категория: Творчество

⁣Аўтар: Міус (Усцінава) Жанна Віктараўна
Назва: “Спавіцеся водарам кветак…”
Дэкламатар і аўтар відэяроліка: Аве Макаўка
Час: 2:15
Музыка: Besso - Your tender skin

Усе правы на публікуемыя матэрыялы: відэа, музыку, ілюстрацыі, карціны, фатаграфіі, стылі, пераходы і інш. – бясспрэчна належаць іх уладальнікам і ўзятыя з адкрытых крыніц сеткі Інтэрнэт. Выказваю вялікую падзяку таленавітым аўтарам за магчымасць іх выкарыстання ў працы. Спасылкі на крыніцы пазначаны ў апісанні і ў канцы відэяроліка.

Сябры! Дзе б вы ні знаходзіліся, адкіньце ўсе праблемы, ўладкоўвайцеся ўтульна і растварыцеся ў прыемных хвілінках. Ваша задаволеная ўсмешка - мая лепшая ўзнагарода. Заходзьце на агеньчык!

Чым больш вы актыўныя, тым шырэй кола нашай добрай кампаніі. Дзякуй, што вы ёсць!

Жанна Віктараўна Міус (Усцінава) - неардынарны і вельмі ўтульны дзіцячы пісьменнік Магілёўшчыны, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы і проста прыгожая, абаяльная жанчына.

Амаль кожная яе кніга — гэта новы жанр, і, дарэчы, пісьменніцу нельга назваць строга дзіцячай, бо у яе творчым арсенале хапае і глыбокіх «дарослых» твораў.

Яна з’яўляецца аўтарам дзевяці кніг для дзяцей, трох кніг паэзіі «Лунный чай», «Iнтанацыя», «Мае медуніды»; прозы «Медвежья принцесса».

Папулярнасць кніг Жанны Міус, якія выходзяць тысячнымі тыражамі, а некаторыя яшчэ і перавыдаюцца, часткова тлумачыцца выгадным спалучэннем ў іх гумара і маралі, рэальных і створаных фантазіяй герояў, прывабнасцю простай, лёгкай, яскравай мовы… Аўтар стварае вясёлыя неалагізмы, уключае ў свае вершы элементы займальнай гульні, што так падабаецца дзецям.

У сукупнасці з іншымі магілёўскімі пісьменнікамі Жанна Міус таленавіта прадстаўляе Магілёўшчыну на розных мерапрыемствах абласнога і рэспубліканскага маштабу: удзельнічае ў рэспубліканскіх святах, фестывалях, Днях пісьменнасці, праводзіць мноства творчых сустрэч з чытачамі. У 2019 годзе наша зямлячка стала адным з пераможцаў літаратурнага конкурсу «Бацькаўшчына светлая мая».

Запрашаю да сумеснага прагляду і праслухоўвання аўдыёвізуальнага твора на чароўны верш Жанны Міус “Спавіцеся водарам кветак…”

Атрымлівайце асалоду ад прыгажосці, пявучасці, пяшчоты таленавітага беларускага слова!

Жанна Міус (Усцінава)

Спавіцеся водарм кветак –
найсмачным, пяшчотным, зава́бным.
Краніце далонню сакрэты
пялёсткаў, сака́ўна-ядва́бных.
У назвах тугіх, гуказвонных -
мядовых адценняў мілота:
стракотка, званочак, півоня,
вяргіня, ліле́я, лотаць…

Узрастаюць пад сінню нябёсаў
у вобдымках цёплага света
бэз – з водарам дзёрзкіх вёснаў
і ружа – з шыкоўствам лета.
Шыпшы́на і сціплы рамонак,
касач, чараві́к Венерын -
усім нам пелястку́юць натхнёна
жыццёвай адвечнай верай.

Валошкі ў шапоткім жыце.
Язмін ля бабулінай хаткі.
На момант адзін уявіце
зямлю без такой вось апра́ткі.
Паку́таваць у роспачы мусіць
душа, адцураўшыся цела.
Без кветак зямля Беларусі
пабле́кла б, асірацела.

Ещё

 Комменты: 0 sort   Сортировать по


Следующие